Выбар мовы:    РУС  
ВЕРСІЯ ДЛЯ СЛАБАВІДУШЧЫХ:

Пра нас

Дзякуй за наведванне!ЛАСКАВА ЗАПРАШАЕМ в УП "Геасэрвіс"

Мы імкнёмся да таго, каб Вам не спатрэбілася раздзяляць заказы, мы выканаем кожныя, у тым ліку комплексныя, выпрабаванні грунтоў

ГІСТОРЫЯ КАМПАНІІ

Гісторыя УП «Геасэрвіс» бярэ свой пачатак у 1964 годзе, калі на базе асобных груп вышукальнікаў розных арганізацый быў створаны Беларускі дзяржаўны інстытут інжынерных вышуканняў (БелДЗІІВ). У 1991 годзе БелДЗІІВ быў пераназваны ў УП«Геасэрвіс». Сёння гэта найбуйнейшы цэнтр інжынерных вышуканняў і геаманіторынга, які мае магутную вытворчую базу і чатыры акрэдытаваныя лабараторыі, і выконвае работы як на тэрыторыі Беларусі, гэтак і за яе межамі.

НАШЫ АБ'ЕКТЫ

Адмыслоўцы нашага прадпрыемства праводзілі вышуканні на буйных аб'ектах Рэспублікі Беларусь, такіх як: Мінскі метрапалітэн, нафтаперапрацоўчыя заводы ў Наваполацку і Мазыры, нафтавод «Дружба», газавод «Ямал -Заходняя Еўропа», хімічны камбінат "Гродна Азот", Нацыянальная бібліятэка Беларусі, шматфункцыйны спартовы комплекс «Мінск - Арэна», НАК, ЦЭЦ - 4 і 5, ВРУП «Беларускі цэментавы завод», ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» і ВРУП «Крычаўцэменташыфер», будаўніцтва шматфункцыйнага комплексу "Газпрам-комплекс" у Мінску.

АСНОЎНЫ АБ'ЕКТ

Яшчэ адным буйным праектам, што рэалізуецца працаўнікамі прадпрыемства, з'яўляюцца комплексныя вышуканні, улучна з інжынерна-геадэзічнымі, інжынернагеалагічнымі, геафізічнымі і гідрагеалагічнымі даследаванняіі ў раёне размяшчэння АЭС і мн.др.

ПРАЦА ПА СУПРАЦЬДЗЕЯННІ КАРУПЦЫІ